Абласны конкурс "Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае"
Сёння, 18 сакавіка, школьны фальклорны гурт "Забаўлянка" прадстаўляў нашу ўстанову ў фінале абласнога конкурсу фальклорных калектываў. На суд журы былі вынесены 2 абрады: "Гуканне вясны" і хрэсьбінны абрад "Ушанаванне бабкі - павітухі". Трэба адзначыць, што з 17 работ завочнага тура былі адабраны толькі 5, сярод якіх і нашы.
І вось рашэнне журы : наша "Забаўлянка " атрымала ганаровае ІІІ месца. Віншуем з перамогай!