Віншуем з прыёмам у рады БРСМ!
Сёння для вучняў 9 класа адбылася знакавая падзея - прыём у члены раённай арганізацыі БРСМ. На гэтай урачыстай падзеі прысутнічала першы сакратар Навагрудскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Вольга Шнігір. Вольга Паўлаўна пазнаёміла прысутных з накірункамі дзейнасці арганізацыі, расказала пра цікавае жыццё моладзі Навагрудчыны. Усе 7 вучняў дзявятага класа атрымалі членскія білеты і значкі членаў БРСМ.